565. Мы ведаем без папа, што ў нядзелю свята. Булг., 177; Fed., 200; А. Ліс, 1952, Смарг.; 1961, Кап. 13.9.5. а) Вядома і без папа, што ў нядзелю свята. Ром., Мат., 85. 566. Дурны той поп, што свята не знае. Ляцкий, 11. 567. Папа ведаюць усе, а поп нікога. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29. 568. Папа ўсе знаюць, а поп — багатых. Бел. народ, 136. Вар.: І. Суконкін, 1960, Церах. 13.3.29. 569. З бальшым пузам на папоў двор. Г. Прытычанка, 1960, Карм. 13.3.29; С. Маісеенка, 1965, Жлоб. 13.3.25. Вар.: Добр., Смол., 85. а) З доўгімі рукамі на папоў двор. Ром., Бел., I, 297. 570. На покуці сядзіць ці поп, ці дурань. Сержп., 61. 571. Поп грахі ўзнаў да ў паліцыю перадаў. А. Фядосік, 1960, Нясв. 8.1.54. 572. Папу не веру, бо ён брэша без меры. Хрэстам., 258. 573. У цябе праўды, як у папа з ксяндзом. В. Дашкоўская, 1965, Ваўк. 13.10.2. 574. У святых айцоў не знойдзеш канцоў. М. Пяткевіч, 1964, Ашм. 13.10.3; П. Мушчук, 1965, Ваўк. 13.10.5. 575. Папу і сабаку ўсё вольна. Ахрым., 16. 576. Старасць не радасць, а поп не таварыш. М. Бабарыкіна, 1966, Чач. 13.3.29. 577. З папом дружыць — дурнем быць. Хрэстам., 219. 578. Хто ідзе? — Чорт! — Добра, што хоць не поп. Fed., 240.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
89 👁