Старонка 330
◀ / 560 ▶
538. Нікому няма лучшай, як папу да кату. Pietk., 386. 539. Цяпер жыццё папом ды катом. Сержп., 139. 540. Папу, як кату, — лёгка жывецца. Л. Царанкоў, 1960, Касц. 13.9.2. 541. Цяпер жыць папам дэ й ваўкам. Fed., 240. 542. Поп (ксёндз) і дохтар і ў лесе з голаду не памрэ. Fed., 240, 241; Dybow., 7. 543. Гудзім папа, а поп, як ягада. Fed., 240. 544. Кот і поп, не паварчаўшы, не стануць есці. Нос., 68. 545. Каму што, а папу яечня. М. Бандарэнка, 1966, Маз. 13.3.29. 546. Ад таго поп і гладак, што наеўся ды й набак. М. Бабарыкіна, 1966, Чач. 13.3.29. 547. Паповы коні на мужыковым лузе. Ляцкий, 33. 548. Для паповых цялят воўку ў лес неісці. Fed., 240. 549. Дзеля паповых цялят ваўку ў вароты не можна глянуць. Ляцкий, 10. 550. Хто хоча гора зажыць, няхай ідзе да папа служыць. Fed., 113. 551. У папа пуза таўсцее, а ў батрака спіна млее. Бел. народ, 136. 552. Хто поп, тэй і бацька. Нос., 177. а) Што поп, то і бацька. С. Маісеенка, 1965, Жлоб. 13.3.25.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
88 👁
◀ / 560 ▶