501. Паповы вочы ніколі не поўны. Шейн, II 375, Барыс. п.
502. Божавольнага горла шырока. Нос., Слов., 11.
503. Папова пуза на сем аўчын шыта. В. Курбацкі, 1960, Карм. 13.3.29.
504. У папа мяшок без дна. Бел. народ, 137.
505. Поп з жывога і мёртвага дзяро. І. Януля, 1965, Ваўк. 13.10.3; Добр., Смол., 85.
а) Поп і за жывога і за мёртвага бярэць. Нос., 134.
506. Радзіся, хрысціся, жаніся, паміраи — за ўсё грошы аддай. Сержп., 139.
а) Радзіся, жаніся і памірай, а ўсё папу грошы давай. Хрэстам., 219; Н. Божка, 1967, Маладз. 13.10.21.
507. Поп па кішэні малебен служыць. Хрэстам., 219.
508. Поп адно ўмее браць, а не знае, як даць. Fed., 240.
509. К папу з пустымі рукамі не ідзі. В. Лашчэўская, 1967, Дзятл. 13.10.28.
510. «Дай» — любіць поп усякі, а «на» — ніякі. Хрэстам., 136.
511. Конь любіць авёс, а поп — каб прынёс. М. Бабарыкіна, 1966, Чач. 13.3.29; Н. Божка, 1967, Маладз. 13.10.21.
512. Поп ласкавы ў той час, як дасі яму сала і кілбас. Рапан., 71.
513. Адной малітвай грахоў не адбудзеш: заграбі хлеба капу і цягні папу. Бел. народ, 135.
514. Карман сухі, дык і поп глухі. «Чырв. змена», 15 жніўня 1954 г.
83 👁