ПОП, КСЕНДЗ. ЦАРКОЎНЫЯ СЛУЖКІ
491. Поп — дзярун. М. Грынблат, 1946, Староб. 8.1.3.
492. Поп — клоп. І. Суконкін, 1960, Церах. 13.3.29.
493. Дзярэ каза лазу, а воўк казу, а мужык воўка, а поп мужыка. Fed., 141.
494. У папа вочы завідушчыя, а рукі заграбушчыя. Сержп., 139; А. Фядосік, 1959, Капатк. 8.1.44. Вар.: Дуб., 9.
495. Папоўскае вока бачыць далёка. Л. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.11.
496. Не так у папа воласы доўгі, як рукі. Ляцкий, 28. Вар.: Д. Шыцік, 1961, Дубр. 13.9.6; Т. Багдзевіч, 1963, Воран. 13.10.6а.
497. У папа, кажуць, дзве рукі: адна, што ксціць, другая, што бярэць, а тэй, што даець, — тэй няма. Шейн, II, 482, Гор. п.
498. У папа шырокія рукава. Fed., 241.
499. З паповых рукавоў вышла б пяцера штаноў. Бел. народ, 136.
500. Папова вока, а воўча горла. Fed., 240.
а) Воўча горла, а папова вока — то нароўні. Fed., 340.
б) Паповае вока, воўчае горла ўсё бы зжорла. Pietk., 332.
93 👁