475. На цёмнага мужыка прэ злыдняў талака. Рапан., 27.
476. Мужык сер, да не чорт яго вум з'еў. Добр., Смол., 61.
477. Круль крулюе, пан пануе, а мужык бедны заўсёды гаруе. Рапан., 25.
478. Каб панам быў, у масле б плаваў, сырамі папіраўся. Tyszk., 431.
479. Каб панам быў, сала ложкаю еў бы, а ў саломе качаўся б, а булкі з-за пазухі ніколі б не выходзілі. Fed., 217.
480. Што мужык, а што пан. Ляцкий, 60.
481. Пан панам, а мужык мужыком на векі вяком. Сержп., 131. Вар.: Ром., Бел., I, 301; Fed., 192; Pietk., 379.
482. Што будзе, то будзе, мужык панам не будзе. Fed., 193.
483. Хто маець хлопаў, той маець і клопат. Дуб., 68.
484. Як з мужыка зробіцца пан, то колам галавы не дастаць. Fed., 191.
а) Як з шэсьдзённіка зробіцца пан, то й колам галавы не дастаць. Fed., 299.
485. Як выбіўся ў паны, то і дзверы стаў адчыняць нагою. Рапан., 60.
486. Сто коп не грошы, а мужык не пан. Дуб., 58; Нос., 80.
а) Рубель не грошы, мужык не пан. М. Бохан, 1964, Маст. 13.10.3.
487. Мужыку з панам не зраўняцца. Fed., 192.
488. Ратуй, пане, ад пана, а ад свайго брата і сам адратуюся. Сержп., 137.
87 👁