Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
Мужык i гора перахітрыць. Г. Шымко, 1967, Навагр. 13.1021. 462. Мужыку розум прыходзе па шкодзе. Ляцкий, 21. 463. Хоць мы i дурні, a ўсё ж разумней часам васпана. Ляцкий, 54. 464. Што ўложыць хам, таго не выйме i пан. Аним., 265; Шейн, II, 483; Dybów., 19; Сержп., 19, 60. а) Што ўкладзець хам, не выймець i пан. Нос, 190. 465. Мужык вачам не верыць. Г. Прытынанка, 1960, Карм. 13.3.29. 466. Мужык вачам не верыць, пакуль не памацае пальцам. М. Грынолат, 1968, Смал. 467. Мужык не мядзведзь, а мяса абесць. /. Сагарава, 1950, Браг. 8.1.35. 468. Селянін толькі i чуе — дай: богу — на свечку, цару — на падаткі, ксяндзу — на аплаткі. Хрэстам., 219. 469. Праўду кажуць — сабачае жыццё мужыка: пан не дае, бог не дапамагае, а самому зарабіць няма дзе. Хрэстам., 133. 470. Мужык з бядою ў згодзе. Г. Прытынанка, 1960, Карм. 13.3.29. 471. Паноў радасць збірае, а мужыкоў — гора. Янк., 62. 472. Пан з панам пазнаецца, а мы ўсе такі ў бядзе. Шпил., 172. Вар.: Янк., 70. 473. На то й мужык, каб працаваў. Fed., 192. 474. Калі мужык здароў, дак у яго сем паноў. Нос
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

грынблат
13 👁
 ◀  / 560  ▶