На цёмнага мужыка прэ злыдняў талака. Рапан., 27. 476. Мужык сер, да не чорт яго вум з'еў. Добр., Смол., 61. 477. Круль крулюе, пан пануе, а мужык бедны заўсёды гаруе. Рапан., 25. 478. Каб панам быў, у масле б плаваў, сырамі папіраўся. Tyszk., 431. 479. Каб панам быў, сала ложкаю еў бы, a ў саломе качаўся б, a булкі з-за пазухі ніколі б не выходзілі. Fed., 217. 480. Што мужык, а што пан. Ляцкий, 60. 481. Пан панам, а мужык мужыком на векі вяком. Сержп., 131. Вар.: Ром., Бел., I, 301; Fed., 192; Piełk., 379. 482. Што будзе, то будзе, мужык панам не будзе. Fed., 193. 483. Хто маець хлопаў, той маець i клопат. Дуб., 68. 484. Як з мужыка зробіцца пан, то колам галавы не дастаць. Fed., 191. а) Як з шэсьдзённіка зробіцца пан, то й колам галавы не дастаць. Fed., 299. 485. Як выбіўся ў паны, то i дзверы стаў адчыняць нагою. Рапан., 60. 486. Сто коп не грошы, а мужык не пан. Дуб., 58; Нос, 80. а) Рубель не грошы, мужык не пан. М. Бохан, 1964, Мает. 13.10.3. 487. Мужыку з панам не зраўняцца. Fed., 192. 488. Ратуй, пане, ад пана, а ад свайго брата i сам адратуюся. Сержп
Дадатковыя словы
зеў
10 👁