461. Мужык і гора перахітрыць. Г. Шымко, 1967, Навагр. 13.10.21.
462. Мужыку розум прыходзе па шкодзе. Ляцкий, 21.
463. Хоць мы і дурні, а ўсё ж разумней часам васпана. Ляцкий, 54.
464. Што ўложыць хам, таго не выйме і пан. Аним., 265; Шейн, II, 483; Dybow., 19; Сержп., 19, 60.
а) Што ўкладзець хам, не выймець і пан. Нос., 190.
465. Мужык вачам не верыць. Г. Прытычанка, 1960, Карм. 13.3.29.
466. Мужык вачам не верыць, пакуль не памацае пальцам. М. Грынблат, 1968, Смал.
467. Мужык не мядзведзь, а мяса аб'есць. І. Сагарава, 1950, Браг. 8.1.35.
468. Селянін толькі і чуе — дай: богу — на свечку, цару — на падаткі, ксяндзу — на аплаткі. Хрэстам., 219.
469. Праўду кажуць — сабачае жыццё мужыка: пан не дае, бог не дапамагае, а самому зарабіць няма дзе. Хрэстам., 133.
470. Мужык з бядою ў згодзе. Г. Прытычанка, 1960, Карм. 13.3.29.
471. Паноў радасць збірае, а мужыкоў — гора. Янк., 62.
472. Пан з панам пазнаецца, а мы ўсе такі ў бядзе. Шпил., 172. Вар.: Янк., 70.
473. На то й мужык, каб працаваў. Fed., 192.
474. Калі мужык здароў, дак у яго сем паноў. Нос., 64.
87 👁