Старонка 321
◀ / 560 ▶
436. Не хваробу робіш, сам можаш зрабіць. Ляцкий, 29. а) Не хваробу робіш, сам здзелай. Ром., Бел., I, 304. 437. Казаў пан слугам, а зрабіў сам. Fed., 217. а) Казаў пан, зрабіў сам. Fed., 141. 438. Сялянскімі мазалямі і паны былі сыты. Ахрым., 66. 439. Паволі, паволі: цяпер не б'юць болі. Ляцкий, 32. 440. Свет на волю дадзен. Добр., Смол., 15. 441. Маеш волю непрымушану, як сабе хочаш. Fed., 337. 442. Хоць спіна гола, ды свая воля. Шырма, 206. 443. Хоць хвойку жую, ды на волі жыву. Сах. Вар.: Добр., Смол., 15. 444. Вольнаму воля, а шалёнаму поле. Булг., 176; А. Ліс, 1952, Смарг. а) Вольнаму воля, дурному поле. Л. Лазовік, 1965, Скід. 13.10.4. 445. Благая зямелька лепей добрага пана. Рапан., 21. 446. Нам не прывыкаць гараваць, а прывыкаць панстваваць. М. Грынблат, 1969, Стол. 8.2.14. 447. Сялянскаму роду няма пераводу. Янк., 63. 448. У мужыка свая праўда. Ляцкий, 50. 449. Не так будзе, як пан кажа, а так будзе, як мужык зробіць. Ахрым., 15; Н. Рында, 1967, Зельв. 13.10.23. 450. Не будзе аратага, не будзе і багатага. Сержп., 85.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 560 ▶