а) За лучынку можна найсці прычынку. Нос., 45. Вар.: Dybow., 25; Fed., 248. 410. Што гадзінка, то новая прычынка. Нос., 188. 411. Абы прыгана — усё на Сцяпана. Ляцкий, 1. 412. За ўцечкі грэюць (чэшуць) плечкі. Нос., 47. Вар.: Дуб. 24. 413. Бегламу адна дарога, а пагоншчыкам многа. Ром., Зап., I, 215. 414. Паны дзяруцца, мужыком чупрыны трасуцца. Tyszk., 415. а) Паны дзяруцца, а ў мужыкоў хахлы трасуцца. Нос., 125; Дуб., 51. Вар.: Пар., 129. б) Паны дзяруцца, а ў мужыкоў чубы трашчаць. Дразд. в) Як паны дзяруцца, то на мужыках кудры трасуцца. Fed., 216. 415. Пан з панам б'ецца, а ў мужыка лоб баліць. М. Рымша, 1957, Маз. 13.3.29. а) Пан з панам б'ецца, а ў мужыка лоб трашчыць. Шейн, II, 479, Гор. п. Вар.: Булг., 178; Piełk., 333. 416. Тады перастануць гараваць, як не будзе каму панаваць. Янк., 63. 417. Цяпер нас кэтуеш, можа, калі і сам патанцуеш. Ляцкий, 57. 418. Панства іх з канапелькамі перабудзем. Tyszk., 429; Нос., 124; Дуб., 51. 419. Вот табе, бабушка, Юр'еў дзень. Ром., Зап., I, 216. 420. Гэта табе не падданьства — і я такі самы пан, яшчэ нават лепшы. Ляцкий, 8.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
99 👁