363. Чужая ніўка паядаець сілку. Жанч., 272; А. Ліс, 1963, Міёр. 364. Дзе п'юць да ядзяць, там Яська не глядяць, а дзе цяжка — ідзі туды, Яська! Fed., 125. 365. Пану патрэбна казна — мужыку трашчыць спіна. Ляцкий, 33. 366. Таргаваць лягчэй у краме, чым касіць у пана. Ляцкий, 45. 367. Паміраць сабірайся, а хлеб пану сей. М. Расюкевіч, 1965, Навагр. 13.10.2. 368. Хто цягне, таго паганяюць. Fed., 57. 369. Які конь цягне, на таго і кладуць. У. Іваноў, Мінск, 1958. 370. Валі на чорнага — ён усё звязе. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29. 371. Як сытыя коні, дык малыя вазы кладуць, а як худыя коні, дык вялікія вазы кладуць. А. Мацкала, 1965, Іў. 13.10.3. 372. Панскай работы не пераробіш (перадзелаеш). Fed., 218; С. Заянчкоўская, 1956, Церах. 13.3.29. 373. Панам сеюць, жнуць і косяць, а сабе хлеба просяць. Янк., 61. 374. Усё ну да ну, а тпрукнуць некаму. Нос., 169. 375. Янук і засеяў і зжаў, а панок сажраў. Янк., 67. 376. Мужык у полі надрываецца, а ў пана пуза ўздымаецца. Янк. М., 107. 377. Не тэй піва п'ець, хто варыць. Нос., 104.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁