348. Ідуць, як на паншчыну. А. Мацкала, 1965, Іў. 13.10.3.
349. Не крычы дужа: панскі двор недалёка, у пастухі возьмуць. Нос., 99.
350. Не крычы, бо на лета за пастуха згодзім. Fed., 154.
351. Айдзе пекла? — А ў Альбрэставе. Нос., 2.
352. Паздароў, божа, паноў, што ў нас няма ні коней, ні кароў; цяпер нам добра пагуляць, бо нечага заганяць. Сержп., 130. Вар.: Дуб., 51.
353. Вот табе і паншчына: кашок зламаўся, панскае везучы, а на свае грошы купі. Дуб., 9.
354. Пан — бабская мука. Ляцкий, 33; Сержп., 130.
355. Панскія залёты — бабам сухота. Сержп., 130.
356. Калі пан жонку залудзе, то й мужык біты будзе. Ляцкий, 17.
357. Панскія ванчосы надзелалі нам на спінах начосы. Нос., Слов., 43.
358. Прымусная работа самая цяжкая. Дуб., 45.
359. Прымуса ў рабоце цяжчэй, чым у ядзе. Ляцкий, 36.
360. Дзе панская сіла, там мужыцкая спіна. М. Расюкевіч, 1965, Наваг р. 13.10.2.
361. Прасіў пан на талаку, а не пойдзеш — за лоб павалаку. Нос., 140. Вар.: Дуб., 46.
362. Не да каляд, калі загад. Ляцкий, 25; Сержп., 135.
89 👁