316. Не відаўся крупеннікаў, дарам, што шляхта, усю крупеню пераелі. Нос, Слов., 254.
317. Каўнер шырокі, а голыя пяты. Tyszk., 425; Нос, 240; Dybow., 12. Вар.: Шпил., 182; Сах.
318. Сурдучковы пан. Дуб., 57.
319. У шляхты і лычка рамень. Нос, 170.
320. У галаве панскія мыслі йдуць, а за каўнерам вошы ядуць. Ляцкий, 47.
321. Усё наша, толькі мы не свае. Ляцкий, 51.
322. Пан наш, а мы панскія. Tyszk., 414; Шейн, II, 480.
323. Што пан кажа, слуга мусіць. Хрэстам., 217.
а) Што пан скажа, тое слуга робіць. Tyszk., 384.
324. Пан вяліць — будзеш і ногаць галіць. Сержп., 132.
325. Калі пан паставіць кія, то і таго слухаць трэба. Fed., 27.
326. Скачы, ўража, як пан кажа. Mien., 395; Нос, 149; Дуб., 56; Dybow., 17; Ляцкий, 41; Fed., 321; Pietk., 333.
327. Хочаш не хочаш, а пану гадзі. Сержп., 131.
328. Хоч не хоч, а мусіш ехаць, калі пан вяліць. Сержп., 29.
329. Хочаш, не хочаш, а зарагочаш. В. Іваноўская, 1962, Светл. 8.1.74.
330. Чаго прымус не зробіць. Fed., 250.
331. Чаго няволя не зробіць. Fed., 202.
90 👁