Паноў многа такіх — не перавешаеш і да Масквы. Нос., 124.
Хто з паноў пан, таго дзеці паняты. Dybow., 7.
Пан як пан, да паняты, хоць уцякай з хаты. Нос., 125; Дуб., 51; Сержп., 131; Янк., 30.
Паны як папы, а паняты, як шчаняты, яшчэ горшыя. Ляцкий, 33.
Не так дакучна ад паноў, як ад панят (падпанкаў). Tyszk., 414; Fed., 208.
а) Не так дакучны паны, як падпанкі. Fed., 209.
б) Не так трудно ад саміх паноў, як ад панят. Крэмнеў; Нос., 104.
Паны як паны, да падпанкі жыць не даюць. Pietk., 383.
Не так паны, як падпанкі. Ром., Бел., I, 304; Дразд.
а) Не так тыя паны, як паняняты. Ром., Бел., I, 304.
Горшыя падпанкі, як паны. Fed., 209.
Елі, елі вошы, а цяпер будуць гніды. Fed., 338.
а) Елі, елі вошы, а цяпер і гнідам давялося кусаць. Нос., 191.
Не так брады, як брадзяняты, не так паны, як паняты. Сержп., 131.
Лепш у вялікага пана за клямку дзяржацца, як з малым панком за сталом сядзець. Pietk., 333.
За панам пойдзеш — панскім слугой будзеш. А. Ліс, 1963, Кар. 8.1.84.
Які пан, такі слуга. Fed., 216.
76 👁