в) Пана клянуць, а ў пана бруха расце. В. Брычакоў, 1960, Карм. 13.3.29.
250. Ты яго клянеш, а ў парозе яго стаіш. Fed., 145.
251. Каб нашыя мазалі пану ў горла пераселі. Рапан., 24.
252. У вушы ўлажыць, то пан зразумее. Сержп., 130.
253. Гэта трэба разжаваць ды пану ў вушы ўкласці. Сержп., 133.
254. Пана не кляні, а віламі кальні. Янк., 61; М. Пяткевіч, 1964, Ашм. 13.10.3.
255. Пану не з'есці мужыка, бо тонка кішка. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
256. Хіба я пану сваю голаў палажу. Fed., 99.
257. Пашкадуй пана, а ён табе адплаціць. Т. Малашэвіч, 1966, Воран. 13.10.20.
258. Кашляйце, паночку, вам можна! Pietk., 374.
259. Панска хвароба, а мужыцка здароўе. Шейн, II, 480, Барыс. п.
а) Панская хвароба — беднага здароўе. Fed., 218. Вар.: Пар., 127.
б) Панская хвароба — нашае здароўе. Pietk., 383. Вар.: Сержп., 131.
260. Засела рожа ў панску кожу. Янк. М., 140.
261. Хвалі сена ў стагу, а пана ў грабу. С. Заянчкоўская, 1956, Церах. 13.3.29; І. Вайгяніца, 1965, Іў. 13.9.1; Г. Шымко, 1967, Навагр. 13.10.21.
262. Хвалі хлеб у свірне, а ліхадзея ў труне. Янк., 64.
87 👁