225. Ласка панска толька да парога. Tyszk., 414; Шпил., 117; Dybow., 183. а) Панска ласка да парога. Вас., 23; Нос., 125; Дуб., 51; Fed., 218; Pietk., 383. б) Панская ласка па парог. Сержп., 130. 226. Панская ласка толькі на языку. Янк., 62. 227. Казаў пан: кажух дам, да й слова яго цёплае. Шпил., 181. а) Абяцаў пан кажушка зрабіць, але яго і слова цёплае. Fed., 216. б) Абяцаў пан купіць кажух, ды яго словы грэюць. Pietk., 333. 228. Панскае слова цёплае. Сержп., 5. 229. Хто пану верыць, той гора асмінай мерыць. Хрэстам., 141. 230. Панская ласка не каляска — не сядзеш і не паедзеш. Добр., Смол., 75. 231. Панска слова больш значыць, як мужыцкія грошы. Fed., 218. 232. Панская ласка на дохлым кані едзе. Янк., 62. Вар.: Пар., 139. а) Панская ласка на быстрым кані едзе. Ляцкий, 33. 233. У нашага пана ўсім адна ласка. Ляцкий, 50; Сержп., 131. 234. З камня лык не дзяруць і з пана дзенег не бяруць. Добр., Смол., 75. 235. Сунуўся да пана ды і ашпарыўся. Сержп., 130. 236. Тым панам рукі паадсыхалі, што ад сябе гарнулі. Янк., 63.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁