Старонка 304
◀ / 560 ▶
211. Свая рука ўладыка. Нос., 147; Ляцкий, 40; Ром., Зап., III, 231. 212. Што можна пану, то не Івану. Fed., 123. 213. Не хваліся розумам перад панам, лепі маўчанкай. Ляцкий, 29. 214. Сказаў бы я табе, каб не пан. Ляцкий, 41. 215. На табе пятак, кажы перад панам так. Нос., 89. 216. То не злодзей, што ў пана крадзе. Сержп., 88. 217. Есці з панамі, але спаць з свіннямі. Fed., 130. а) Рэдзьку есць з панамі, але спаць з свіннямі. Нос., 146; Fed., 261. б) Рэдзьку еш з панамі, а спі з свіннямі. Dybow., 17; Fed., 261. 218. З панамі знацца — бяды набрацца. Сержп., 131. 219. Калі мужык, не сябруйся з панамі. Mien., 396. 220. У мужыка пан самы страшны. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29. 221. Як з пана пан, то аддасць валы, а як з мужыка пан, то здзярэ пасталы. В. Скідан, 1969, Пін. 8.2.21. 222. Не дай бог панскай злосці, а яшчэ горай не дай бог панскай ласкі. М. Грынблат, 1968, Мінск. 223. Не кланяйся пану, каб грошай даў, а кланяйся, каб апошняе не адабраў. Зах., 250. 224. Ласкаю панскаю далёка не заедзеш. Fed., 217.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
83 👁
◀ / 560 ▶