Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
У пана горла — прорва: тысяча працуе, адзін прагарцуе. Янк.9 67. 200. Калі паны танцуюць, то слугі гарцуюць. Ляцкий, 17; Янк., 67. 201. Пан у шынку скача, а мужык у полі плача. Ахрым., 16. 202. Гаспада спаць, a слугі араць. Вас, 15. 203. Панска душа ў мужыцкім целе. Fed., 193. 204. Папалася жучка ў панскую ручку. М. Бандарэнка, 1966, Mas. 13.3.29. а) Папаўся наш жучку ў панскую ручку. Dybów., 187; Сержп., 22; Fed., 366. б) Папаўся чорны жучку ў белую ручку. Нос, 133. 205. Служы пану верна, то ён табе галаву зверне. Л. Царанкоу. 1960, Рэч. 13.9.2. а) Служы пану верна, а пан нос адверне. Л. Корсак, 1961, Acin. 13.9.11. б) Служы пану верна — ён табе спіну адверне. / Ламека, 1965, Ваўк. 13.10.2. 206. Пану дзевяць раз услужыў, а раз не ўслужыў — усё i прапала. Добр., Смол., 75. 207. Пан шалёны, як сабака, а ты яму служы, небарака. Сержп., 131. 208. Жыта спее, а паны пазіраюць угору. Сержп., 56, 209. Панскае вока каня гадуе. Piełk., 333. а) Панскае вока каня тучыць. Нос, Слое., 645; Дуб., 49. 210. Пан што хоча, тое i робіць. Сержп
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
7 👁
 ◀  / 560  ▶