155. Між паноў пан, між мужыкоў мужык. Fed., 217.
156. Трудна стаць панам — усё пойдзець ладам. Нос., 164.
157. Сённі пан, а заўтра прапаў. Fed., 218.
158. Быў бы пан, каб не прапаў. Ляцкий, 5.
159. На белай гарэ пан гусей арэ. Ляцкий, 22.
160. Пан харошы, да не мае грошы. Pietk., 383.
161. Вялікі панок, ды малы дварок. Ляцкий, 6; Сержп., 130.
162. На Беларусі пчолы як гусі, а гусі як волы, а паны — як голы, так голы. Дуб., Нар., 1.
163. Панскія дулі пагнуліся ў дугі. Ляцкий, 33.
164. Сорам двараніна не корміць. Янк., 63.
165. Пан што багацее, то дурнее. Л. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.11.
166. Былі б дуракі, а паны знойдуцца. Н. Рында, 1967, Зельв. 13.10.23.
167. Паны гулялі, скакалі, а як прышлось ваяваць, давай за граніцу цякаць. Fed., 218.
168. Толька й гора пану, што жывот баліць. Ляцкий, 45.
169. Бліжы к цару — бліжы к смерці, бліжы к пану — бліжы к кію. Добр., Смол., 62.
170. Не дзіва, што ў пана жонка гладкая. Сержп., 77.
171. Наша пані — бяздонная бочка, ніколі яе не наталіш. Сержп., 134.
92 👁