143. Часам і панства ашуканства. Сержп., 15. 144. Нігдачкі пан не быў бы панам, каб не ўмеў махляваць. Fed., 217. 145. Як сам гаспадар злодзей, то і чэлядзі не верыць. Fed., 105. 146. Барын — лыч замаран. Нос., 4. 147. Паніч — свіны лыч. Нос., 124; Сержп., 131. а) Свіны лыч, а не паніч. Сержп., 92. б) Хоць ён і паніч, але ж у яго свіны лыч. Ляцкий, 53; Сержп., 19. в) Быў бы паніч, каб не свіны лыч. Ляцкий, 5. 148. Гэта не нашага носа палоса, а, мабыць, пан. Сержп., 130. 149. Не твая палоса — не сунь носа. А. Фядосік, 1959, Капатк. 8.1.44. 150. Ганарылася свіння, што аб панскі плот пачухалася. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. 151. Бог высока, пан далёка. Czeczot, 107; Tyszk., 414; Мальч., № 40; Dybow., 6; Fed., 34; Pietk., 312. 152. Пан саломаю напхан. Сержп., 131; Л. Царанкоў, 1960, Рэч. 13.9.2. 153. Хоць ростам пан і не вялік, ды рука ў яго з пудавік. Ляцкий, 54. 154. Сабака брэшаць, а пан едзець. Ром., Бел., I, 309; Радч., 248. а) Сабака брэша, а дваранін едзе. Czeczot, 113; Мальч., № 42; Mien., 397; Нос., 113; Dybow., 17; Fed., 270. б) Сабака брэшыць, а дваранін едзіць сабе. Дуб., 54. Вар.: Нос., Слов., 264.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁