КАРОЛЬ, ЦАР. ПАНЫ, ПАДПАНКІ, ШЛЯХТА.
ПРЫГОН, МУЖЫКІ
102. Бог высока, кроль далёка. Fed., 34; Pietk., 312.
а) Бог высока, цар далёка. Fed., 34; Pietk., 312. Вар.: Ляцкий, 56.
б) Да бога высока, да цара далёка. Ляцкий, 9. Вар.: Fed., 47.
103. Пакуль да бога, то чорт душу выме; пакуль да цара, то пан і скуру здыме. Ром., Мат., 84.
104. Бліз цара — бліз смерці. Ром., Зап., I, 214.
105. Цар як айцец: возьме карову, прышле на скапёц. Янк., 65.
106. Соладка ды смачна толькі цары ядуць. Ляцкий, 42.
а) Соладка да смачна толькі хіба цар есць. Сержп., 25.
107. Не каралеўскае (царскае) слова — можна адмяніць. Нос., 99.
108. Хоць каралём, толькі б не ў нашым царстве. Нос. 174.
109. Сволач — цару помач. Янк., 70.
110. Каго бог мілуе, таго й цар любуе. Ляцкий, 16.
111. Не харобруй, кошка, на прожку, круль ногу перашыбе. Ром., Зап., III, 226.
91 👁