в) Кажан край мае свой абычай. Fed., 3.
г) У кожнай старане свой звычай. Бяльк., 188, Бял.
86. У добрым краю набярэш скора звычаю. Ляцкий, 48.
87. Што край — то абычай, што старана — то навіна. Ляцкий, 60.
а) Што старана — то навіна. І. Ламека, 1965, Ваўк. 13.10.2; М. Грынблат, 1970, Ашм. 8.2.26.
88. Іншы горад — іншы гонар. Янк. М., 130.
89. Што горад, то нораў, а што старана, то інша навіна. Fed., 112.
а) Што горад, то нораў, што дзярэўня, то абычай. Ром., Зап., III, 235.
90. Што сяло, то нораў, што край, то абычай. Сержп., 77.
91. Кожнае сяльцо мае сваё нараўцо. 1961, Рэч. 13.9.5.
а) Дзе сялцэ, там і нараўцэ. М. Грынблат, 1973, Асіп.
92. Як дзярэўня, то павер'е. М. Грынблат, 1960, Сір. 8.1.47.
а) Што ні дзярэўня — вера, што ні дом — толк. Д. Шыцік, 1961, Дубр. 13.9.6.
93. Што хутарок — то гаварок, што сяльцо — то слаўцо. «Голас Радзімы», 1973, № 14, Р. Яўсееў, Бял.
94. Што старана, то барана. 1961, Брасл. 13.9.5.
95. Што ні хата, то свой комін. Рапан., 273.
96. Той добры край, дзе хлеба акрай. 1961, Брасл. 13.9.5; Сцяшк., 610, Гродз.
90 👁