РАДЗІМА. ЧУЖЫНА
1. У родным краю, як у раю. Дуб., 64.
а) У сваім краю, як у раю. Нос., 20; Fed., 151; Калянд., 1925; Сах.; Г. Румоўская, 1964, Пліс. 13.10.40; А. Гурскі, 1971, Паст. 8.2.46.
2. Дарагая (мілая) тая хатка, дзе радзіла мяне матка. Fed., 50; У. Іваноў, 1958, Мінск.
3. Родная зямелька як зморанаму пасцелька. «Звязда», 4 красавіка 1959 г., Л. Прокша, Ганц.; «Ніва», 1974, № 22, с. 4.
4. На роднай зямлі, як на камлі. Янк. М., 10.
5. Усякаму міла свая старана. Ром., Зап., I, 215.
6. Кожнаму свой куток мілы. Fed., 160; У. Іваноў, 1958, Мінск; Т. Багдзевіч, 1963, Воран. 13.10.6; М. Бандарэнка, 1966, Маз. 13.3.29.
7. Дзе маці нарадзіла, там i радзіма. Рапан., 13.
8. Лепш нічога няма свайго роднага вугла. І. Сувалаў, 1958, Чач. 13.3.29.
9. Мілы той куток (дамок), айдзе рэзан пупок. Нос., 77; Fed., 80.
а) Дораг той куток, дзе рэзалі пупок. І. Байко, 1967, Клецк. 13.10.23.
б) Мілы той куток, дзе вязаны пупок. В. Лашчэўская, 1967, Дзятл. 13.10.28.
107 👁