Старонка 284
◀ / 560 ▶
1280. Пераходка не находка. Сержп., 49. 1281. Туды недаходкі, назад няма паўроткі. Fed., 200. 1282. За бегам і ход прапаў. Fed., 30. 1283. У дарозе і іголка цяжка. В. Брычакоў, 1960, Карм. 13.3.29. а) Іголка хунтам абярнецца. Сах. б) У дарозе і іголка пуд важыць. М. Бандарэнка, 1966, Маз. 13.3.29. 1284. Свая ношка не цяжка. Mien., 395; Л. Царанкоў, 1960, Мінск 13.9.2. 1285. У еленя рогі вялікія, да нікому не важкія, бо ён іх сам носіць. Fed., 128. 1286. Няхай той бядуе, хто віціну ладуе. Fed., 28.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 560 ▶