Па доўгай дарозе йшоў, пад абед не падышоў. Крэмнеў.
Хадзі простаю сцежкаю, то не заблудзіш. Fed., 48.
Шануй горы й мосты — будзець галава проста. Ляцкий, 59.
Заедзем не за дзень, дык за тыдзень. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29.
Блізка відаць (зіраць), ды далёка дыбаць. Czeczot, 106; Шпил., 176; Дуб., 5; Нос., 6; Сержп., 18; Бяльк., 108, Расн.; А. Фядосік, 1961, Капатк. 8.1.73.
а) Хоць відаць, ды далёка дыбаць. Dybow., 192; Fed., 330; Ляцкий, 53. Вар.: Pietk., 398; Сержп., 48.
Дарога на канцы языка. Fed., 75.
а) Няведама дарога на канцы языка. Fed., 76; Сцяшк., 603, Маст.
На канцы языка Кіеў стаіць. Сержп., 30.
а) Язык да Кіева давядзе. Ляцкий, 61; Сержп., 99; І. Януля, 1965, Ваўк. 13.10.3; Т. Гуляй, 1965, Свісл. 13.10.5.
б) Язык Кіева дапытаецца. Czeczot, 109. Вар.: Мальч., № 45; Нос., 192, 144; Сержп., 27; Мяц., 306, Клецк.; Дразд.; М. Расюкевіч, 1965, Навагр. 13.10.2.
Язык і Варшавы дапытае. Fed., 327.
Хто пытае, той не блудзіць. Czeczot, 107; Нос., 177; Дуб., 70; Fed., 253; Pietk., 338; Мін.-Мал., 1974, 190, Пух.; А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15; Л. Царанкоў, 1960, Хоц. 13.9.2; І. Шынгель, 1967, Нясв. 13.10.23; Дразд.; Е. Клізевіч, 1961, Гродз. 13.10.6.
а) Хто дарогі пытае, той не блудзе. Аним., 263; Шейн, II, 483; Fed., 75; Pietk., 317; 1961, Брасл. 13.9.5.
88 👁