1178. Прадай лошадзь і санкі — купіш з паўфунта смятанкі. «Кр.»
1179. Не запрогшы, не паедзеш. Fed., 350.
1180. Не запрогшы, не кажы: но! Дуб., 37а; Fed., 350. Вар.: Нос., 97; Pietk., 352.
а) Не запрог, не паганяй. Fed., 350.
1181. Запрагай у дугу, а я па хамут пабягу. Fed., 84.
1182. Хвост да грыва — глядзець міла, а ў гразі хоць сам вязі. Добр., Смол., 51.
1183. Фурман добры, але коні не вязуць. Ляцкий, 52.
1184. Не ў том дзела, што кабыла бела, а ў том, што воза не вязець. Ром., Бел., I, 302.
а) То не дзіва, што кабыла сіва, а то дзіва, што воза не вязе. Ром., Бел., I, 311.
б) Не ў том сіла, што кабыла сіва, а ў том, што [воза] не цягне. Гильт., 293, Віл. п. Вар.: Нос., 95; Ляцкий, 24.
в) Не ў том сіла, што кабыла сіва, а ў том, што добра цягне. Булг., 178.
1185. Калі не ідзець, дак і не вязець. Нос., 64.
1186. Трэба толькі сцебануць, то пацягне. Сержп., 19.
1187. Добрая дарога — карацейшы шлях. В. Санько, 1969, Слуцк.
1188. Не конь вязе, а дарога. Л. Марчанка, 1960, Церах. 13.3.29.
а) Не конь вязе, але дарога, не бог памагае, але пуга. Шейн, II, 479, Барыс. п.; Fed., 149.
1189. Па пройдзенай дарозе лёгка ісці. Сах.
93 👁