ТРАНСПАРТНЫЯ СРОДКІ І ШЛЯХІ ЗНОСІН.
У ДАРОЗЕ
1168. Ладзь калёсы зімою, а сані летам. І. Сцяпунін, 1958, Дзярж.
а) Рыхтуй летам (улетку) сані, а зімой калёсы. Ахрым., 50; А. Хомка, 1965, Гродз. 13.10.5; М. Юдо, 1965, Віл. 13.10.19; А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
1169. Хто ўвязваючы воз плача, той едучы скача. Сержп., 87.
1170. Меншы воз — менш і слёз. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
1171. Аглядайся на заднія калёсы. Fed., 134. Вар.: Парэцкі, 127.
1172. Крывое калясо на сябе балота кідаець. Ляцкий, 18.
а) Крывое калясо на сабе гразь цягнець. Дразд.
1173. Худое кола мацней скрыпіць. Сах.
1174. Не мой конь — не мой воз. Нос., 100. Вар.: Fed., 341.
а) Не наш конь — не наш і воз. Добр., Смол., 118.
1175. Ні калёс, ні атос, воўк кабылку панёс. Рапан., 51.
1176. Залатыя калёсцы, да цяжка везці. Ляцкий, 12.
117. Сем седакоў — не воз, абы конь вёз. Янк., Дыял., I, 220, Глуск.
87 👁