1129. Купіў бы платок па лету, да дзенег нету. Добр., Смол., 26. 1130. Падраўся андарак, абыйдуся і так. Сержп., 25. 1131. У гаспадарцы чыста не пераходзіш. Сержп., 13. 1132. Старой бабцы добра і ў шапцы. Сержп., 16; Fed., 14. 1133. Красную шапку надзеўшы, перапрашваць не трэба. Нос., 69. а) Няма чырвонай шапкі перапрашаць. Fed., 297. б) Няма чырвонай шапкі, не ў чом перапрасіць. Fed., 227. в) Няма краснай шапкі, перапрашваць не ў чым. Ром., Бел., I, 303. г) Нямашака шапкі перапрасіць: пайду да Мінска, куплю каптур чырвоны. Ляцкий, 26. 1134. Чаму ж бы не пан, калі новы кафтан. Ляцкий, 57. 1135. Хвастун ідзе, падпаясаны шаўком, а багаты часам і лычком. Крэмнеў. 1136. Адзеўся, як пан, а дурны, як баран. Pietk., 354. 1137. Адзеўся (адзенецца), як пава, але дурная слава. Ляцкий, 1; Сержп., 3. 1138. Прыбяры пень, і пень харошы (прыгожы). Tyszk., 419; Ром., Бел., I, 307; Радч., 248; Pietk., 337; А. Куцакова, 1956, Раг. 13.3.29; І. Вайгяніца, 1965, Іў. 13.8.1. а) Прыбяры пень, і пень будзець прыгож. Нос., 136. б) Убяры пень, і пень харош. Шпил., 190; Dybow., 190. в) Прыбяры пня, і пень пахарашэе. М. Бандарэнка, 1966, Маз. 13.3.29. г) Убяры і пень, то будзе, як белы дзень. Fed., 316.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁