б) Галодны поле пярэйдзеш, а голы не. Сержп., 7. Вар.: Добр., Смол., 79.
1037. Якія з голага смешкі, калі няма адзежкі. Сержп., 6.
1038. На голага і сабакі брэшуць. Pietk., 370.
1039. Бог наш бог, а мы твае галапупачкі. Ляцкий, 4.
1040. Жытка: на двух адна світка. А. Фядосік, 1962, Капатк. 8.1.76.
1041. Паны — па тры ў штаны. Сержп., 131.
а) Паны — на траіх носяць штаны. Л. Царанкоў, 1960, Рэч. 13.9.2.
1042. Паны — па сем у адным каптаны. Г. Барташэвіч, 1963, Смарг. 8.1.82.
1043. Адна сарочка на мне, а другая ў кубле на дне. Ром., Бел., I, 305.
1044. Адна сарочка да й тая як сапуха. Сержп., 13. Вар.: Добр., Смол., 69.
1045. Адну рубашку пад пашку. Добр., Смол., 70.
1046. Наш Пятрок ходзіць без парток. Сержп., 6.
а) І наш Пятрок без парток. Сержп., 23.
1047. І не гавары, дружок, — сам без парток. Сержп., 89.
1048. Дзіцёнкі ў лапцёнках, а сам без штаноў. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29.
1049. Убірайся ў світу, калі латы прышыты. Ляцкий, 47.
1050. Худа, ды й лапіць няма чым. Дуб., Нар., 31.
89 👁