Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
АДЗЕННЕ, АБУТАК, УПРЫГОЖАННІ 1029. Не адзежа чалавека харашыць, а чалавек адзежу красіць. Fed., 6. а) Не адзежа чалавека, а чалавек адзежу красіць. Fed., 6. б) Не адзежа чалавека здобіць, а чалавек адзежу. Fed., 6. 1030. Адзежа не вэдлуг чалавека. Fed., 5. 1031. Усякі бача, што на мне, ды не ўсякі бача, што ў мне. Радч., 246. а) Ніхто не бачыць, што ўва мне, да ўсе бачаць, што на мне. Fed., 15. б) Усе бачаць, што на мне, a ніхто не знае, што ў вуме. А, Фядосік, 1961, Капатк. 8.1.76. 1032. Мяне i так пазнаюць — дзедаву дачку ў рваным андарачку. А. Емельянаў, 1972, Гродз. 1033. Урадзіў, не ўрадзіў, а шчэ голы не хадзіў. Н. Задаля, 1967,Клецк. 13.10.11. 1034. Як i на паноў рабілі, то голы не хадзілі. Fed., 112. 1035. Голы скача, босы плача. Fed., 112. 1036. Галодны мілю ўвойдзеш, а голы i за парог не выйдзеш. Fed., 102. а) Галодны перабяжыць усё поле, а голы ані за парог. Fed
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
12 👁
 ◀  / 560  ▶