Галодны поле пярэйдзеш, а голы не. Сержп., 7. Вар.: Добр., Смол., 79. 1037. Якія з голага смешкі, калі няма адзежкі. Сержп., 6. 1038. На голага i сабакі брэшуць. Piełk., 370. 1039. Бог наш бог, а мы твае галапупачкі. Ляцкий, 4. 1040. Жытка: на двух адна світка. A. Фядосік, 1962, Капатк. 8.1.76. 1041. Паны — па тры ў штаны. Сержп., 131. а) Паны — на траіх носяць штаны. Л. Царанкоў, 1960, Рэч. 13.9.2. 1042. Паны — па сем у адным каптаны. Г. Барташэвіч, 1963, Смарг. 8.1.82. 1043. Адна сарочка на мне, а другая ў кубле на дне. Ром., Бел., I, 305. 1044. Адна сарочка да й тая як сапуха. Сержп., 13. Вар.: Добр., Смол., 69. 1045. Адну рубашку пад пашку. Добр., Смол., 70. 1046. Наш Пятрок ходзіць без парток. Сержп., 6. а) I наш Пятрок без парток. Сержп., 23. 1047. I не гавары, дружок, — сам без парток. Сержп., 89. 1048. Дзіцёнкі ў лапцёнках, а сам без штаноў. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29. 1049. Убірайся ў світу, калі латы прышыты. Ляцкий, 47. 1050. Худа, ды й лапіць няма чым. Дуб., Нар
12 👁