АДЗЕННЕ, АБУТАК, УПРЫГОЖАННІ
1029. Не адзежа чалавека харашыць, а чалавек адзежу красіць. Fed., 6.
а) Не адзежа чалавека, а чалавек адзежу красіць. Fed., 6.
б) Не адзежа чалавека здобіць, а чалавек адзежу. Fed., 6.
1030. Адзежа не вэдлуг чалавека. Fed., 5.
1031. Усякі бача, што на мне, ды не ўсякі бача, што ў мне. Радч., 246.
а) Ніхто не бачыць, што ўва мне, да ўсе бачаць, што на мне. Fed., 15.
б) Усе бачаць, што на мне, а ніхто не знае, што ў вуме. А. Фядосік, 1961, Капатк. 8.1.76.
1032. Мяне і так пазнаюць — дзедаву дачку ў рваным андарачку. А. Емельянаў, 1972, Гродз.
1033. Урадзіў, не ўрадзіў, а шчэ голы не хадзіў. Н. Задаля, 1967, Клецк. 13.10.11.
1034. Як і на паноў рабілі, то голы не хадзілі. Fed., 112.
1035. Голы скача, босы плача. Fed., 112.
1036. Галодны мілю ўвойдзеш, а голы і за парог не выйдзеш. Fed., 102.
а) Галодны перабяжыць усё поле, а голы ані за парог. Fed., 102.
94 👁