1023. Як пад'еў, то ляж, штоб сала завязалася. Fed, 209.
а) Трэба паляжаць, каб сала завязалася. Fed., 214.
1024. Хто пад'еўшы кладзецца, таму сала завядзецца. Fed., 209.
1025. Я ксціцца — не спіцца; я варочацца — есці хочацца; як куснуў, дак і заснуў. Нос., 194.
1026. Хто, пад'еўшы, не аддыша, таго бог за свінню запіша. Fed., 4. Вар.: Pietk., 354.
1027. На то і кот гладак, што паеў і набак. Л. Корсак, 1961, Acin. 13.9.11.
1028. Не еўшы — легчы, а пад'еўшы — лепшы. Нос., 109.
а) Не еўшы — лягчэй, а пад'еўшы — ляпей. Дуб., 41.
90 👁