Старонка 258
◀ / 560 ▶
972. З-за адной ежкі сем міль пешкі. В. Калюк, 1965, Навагр. 13.10.6а. а) За хунт ляпешкі — дзесяць вёрст пешкі. С. Маісеенка, 1965, Жлоб. 13.3.25. б) За шмат кішкі да сем міль пешкі. Сержп., 48. 973. Покуль броўна папаліш, то і парсюка асмаліш. Г. Барташэвіч, 1965, Пух. 8.1.99а. 974. Сваё ядзім, а як хто падыйдзе, у лоб дадзім. В. Іваноўская, 1962, Светл. 8.1.74. 975. Нечага таго гаварыць, што ў гаршку не варыць. Ром., Зап., III, 225. 976. Пасаліўшы (прысаліўшы), можна з'есць. Fed., 222. а) Нічога сабе, пасаліўшы, можна есці. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29. б) Прысмаліўшы, прыхваліўшы, можна і з'есці. Сем.; І. Курбека, 1961, Докш. 13.9.7. в) Пасаліўшы, ясі. Tyszk., 431. 977. Хоць не смачна, дык цёпла. Ляцкий, 54. 978. Горка і солана еш, на том свеце не згніеш. Гильт., 297. а) Горка пі, солана еш — і па смерці не згніеш. Шейн, II, 475, Віл. п. б) Пі горкае, а еш кіслае і солнае, і ўмрэш — не згніеш. Нос., 127. 979. Хоць кісла, назад не перавісла. Добр., Смол., 76. 980. Солі даволі, а табакі трэба. Нос., 153. 981. Што ўкусіць, тое з'есць. Fed., 319.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
88 👁
◀ / 560 ▶