908. Бруха не звярцядла — што з'еў, то прападла. Ляцкий, 5. 909. Блізка ляжыць, жывот баліць. Нос., 6; Сержп., 66. 910. Вялікі кусок горла дзярэ. Гильт., 292, Віл. п.; Сержп., 73. а) Вялікі кусок дзярэць раток. Ляцкий, 6. 911. Шырокая ложка рот дзярэ. Fed., 172. 912. Не адкусвай болей таго, што можаш праглынуць. «Бел.», 1956. 913. Не патуль ядзім, пакуль сыты, а пакуль усё. Добр., Смол., 81. 914. Мужык есь не пакуль наесца, а пакуль усяго не з'есь, што ў місе. Pietk., 379. 915. Хоць жыватом пакачацца, абы дабру не валяцца. Рапан., 157. 916. У запас не пад'ясі і ў запас не выспішся. А. Гурскі, 1975, Кап. 917. Не еўшы — нудна, пад'еўшы — трудна. А. Фядосік, 1962, Капатк. 8.1.76; А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29; І. Хайратовіч, 1958, Кругл. 13.8.4; М. Грынблат, 1970, Ашм. 8.2.26. 918. Кашай больш зробіш, чым сілай. Сах. 919. Наш Тадэуш — які ядэуш, такі рабатэуш. Янк., 16. 920. Рот невялік, а многа прымае. Ляцкий, 38. 921. На два замала, на адзін замнога. Fed., 348. а) Два заслабка, тры не лезе. І. Саламевіч, 1975, Слон.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
95 👁