894. Лой шкуру дзярэ. Pietk., 319.
895. Хоць мяне воўкам называй, толькі штодзень барана дай. Fed., 199.
896. Пераеў сыць, захацелася піць. Нос., 126; Дуб., 46.
897. Пад'еў пуп круп — і піць захацеў. І. Цішчанка, 1969, Слаўг. 8.2.21.
898. Па добрым кусе я й вады нап'юся. Нос., 129. Вар.: Fed., 159.
а) Па ласым кусе і вады нап'юся. Шейн, ІІ, 480, Пруж. п.
б) Абы сласна пад'еў, то й вады нап'юся. Дуб., Нар., 2.
899. Пад'еўшы дабра, нап'ешся з вядра. Fed., 72.
900. Наладуеш добра брух, дык і жыццё — ух! 1961, Брасл. 13.9.5.
901. Яна як кот: сколькі весіць, столькі з'есць. Г. Барташэвіч, 1961, Мядз. 8.1.76.
902. Лепш няхай адрыгаецца, чымся рагоча ў жываце. Ляцкий, 19.
903. Лепі адрыгаючыся, чымсі паплёўваючы. Нос., 75.
904. Дай кішцы волю, дык сам будзеш у няволі. 1961, Кап. 13.9.5.
905. Дай кішцы волю — праясі і шчасце і долю. Л. Царанкоў, 1960, Рэч. 13.9.2.
906. Гарла ўсё пажарла. Fed., 97.
907. Рукі залатыя, да гарло ўсё пажарло. Fed., 266.
89 👁