846. Як швагер не фамілія, так антробы не мяса. З нар. сл., 51, І. Лепешаў, Шчуч. 847. Бацвінка любіць сланінку. Fed., 18. а) Да бацвінкі палажы саланінкі. Нос., 35; Дуб., 13. б) Да бацвінкі ўкінь кусок свінкі. Fed., 18. в) Накрой сланінкі да бацвінкі, то і яна будзе смашна. Fed., 18. 848. Няма смачней рыбы, як лінінка, і мяса смачней, як свінінка. Pietk., 392. а) Найсмачнейшае мяса — свінінка, найсмачнейшая рыба — лінінка. М. Грынблат, 1973, Acin. 849. Любіць капуста, каб была тлуста. Сем. Вар.: І. Курбека, 1961, Докш. 13.9.7. 850. Як капуста тлуста, то ў жываце не пуста. Fed., 136. 851. Калі ў жываце з салам капуста, тагды й на спіне ў мужыка тлуста. Ляцкий, 17. 852. Капуста нягуста, саланінкі пуста. Mien., 397. 853. Кашы салам не сапсуеш. Pietk., 324. Вар.: М. Рымша, 1957, Маз. 13.3.21. 854. Як кусок сала, то і грыб патрава. Л. Корсак, 1961, Acin. 13.9.11. 855. Дзе скварка, там сіла. Мін.-Мал., 1970, 160, Пух. 856. Здор сала не патрабуе. Ахрым., 32. 857. Карова — мамка, а сала, як узяў, так і ямка. Г. Прытычанка, 1960, Карм. 13.3.29. 858. Не канешне кату сала, а каму папала. Сержп., 7.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
85 👁