751. Едзеш на дзень — бяры хлеба на тыдзень. Ахрым., 30; А. Махнач, 1952, Узда. 13.10.15; М. Бандарэнка, 1966, Маз. 13.3.29.
а) Едзеш на дзень, а харчоў бяры на тры дні. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29.
752. Свой хлеб — і на калодзе абед. Нос., 147; Сцяшк., 608, Ваўк.
а) Са сваім хлебам і на калодзе абед. М. Грынблат, 1967, Шумяцкі р-н Смаленскай вобл. 8.1.106.
753. Са сваім хлебам папалуднуеш. Дуб., 58.
754. Абы было ў торбе, то з'ем і на горбе. Fed., 313.
755. Калі свой хлеба край, то і пад кустом рай. Нос., 65. Вар.: Дуб., 27.
а) Калі хлеба край, дык і пад елкай рай. Сержп., 134.
756. На сваем хлебе жывеш, калі захочаш, тагды жвеш. Нос., 87.
757. Не ў пору паядаеш, як свайго не маеш. К. Кузняцова, 1963, Глыб. 8.1.80.
758. Свайго не меўшы, сядзі не еўшы. В. Валетка, 1965, Слуцк.
а) Свайго не меўшы, лажыся спаць не еўшы. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29; А. Куцакова, 1956, Раг. 13.3.29; Сах.
759. Гуляць бы гуляў, да хлеба з сабою не браў. Нос., 30.
760. Даў бог хлеба, да не ўжываў, як трэба. Fed., 53.
761. Дасць бог хлеба, дасць і да хлеба. Fed., 53. Вар.: Piełk., 361.
762. Гэта табе дзякаваны хлеб. Нос., 24.
98 👁