699. Быў конь, ды з'езджаны, быў хлеб, ды з'едзены. 1961, Кап. 13.9.5.
700. Рукі на мазалях, а ў торбе засохлы акрайчык. Янк., 62.
701. Ямо хлеб траякі: чорны, белы і ніякі. Т. Багдзевіч, 1965, Шчуч, 13.10.6.
702. Ёсць хлеб — ядзімо, а няма — глядзімо. Сержп., 15.
703. Ёсць кавалак хлеба, то хвала богу. Сержп., 78.
704. Хоць гара не родзіць, але з хлеба не зводзіць. Шырма, 206; Н. Андрэева, 1965, Навагр. 13.10.1.
а) Хлеб гара не родзіць, але з хлеба не зводзіць. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
705. Хлеб не запараха — няхай будзе. Fed., 52.
706. Брухам хлеба не вынасіш. Ром., Зап., I, 215.
707. Ашчандзаўся, ашчандзаўся: хлеб з'еў, а квас астаўся. Fed., 10.
708. Квас з'еў, а хлеб астаўся. Fed., 10.
709. Цеста і без касцей, а расце. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29.
710. Дзяжа, дзяжа, не бачыла ні хвашчанкі, ні нажа. А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29.
711. Падхадзі, мая дзежачка! Госць на парозе, хазяін у дарозе, а хазяйка есць хочаць. Нос., 130.
712. Без хлеба няма абеда. Fed., 52.
713. Без хлеба паўабеда. Fed., 52.
90 👁