669. Чужы хлеб смачнейшы. Fed., 53.
670. Адзін хлеб прыедліў. Нос., 118; Сержп., 78.
а) Адзін хлеб прыеўся. Fed., 52.
671. Адзін хлеб не прыедліў. Сержп., 78.
672. Не шкодзіць, што хлеб на хлеб находзіць. Сержп., 76.
673. Кій на кій шкодзіць, а хлеб на хлеб — не. Fed., 144.
а) Кій на кій вадзіць, а хлеб на хлеб не вадзіць. Нос., Слов., 42.
674. Не трэба праз хлеб хлеба шукаць. Fed., 53.
675. Хлеб не б'ецца. Нос., 172.
676. Хлеб за брухам не ходзіць. А. Ліс, 1957, Міёр.
677. Наш хлеб не жуюць — няхай жывуць. Л. Царанкоў, 1960, Мінск 13.9.2.
678. Хлеба не пражывеш, не пераясі і вады не перап'еш. Pietk., 360.
679. Хлеб не перамесіш, а кісель не пераварыш. Л. Корсак, 1961, Асіп. 13.9.11.
680. Пакуль кеп, патуль хлеб. Tyszk., 430.
681. Пры хлебе й квас трывал. Сержп., 75.
682. Ёсць хлеб — соку няма; ёсць сок — хлеба няма. Dybow., 9.
а) Век пражыла, хлеба з сокам не ела; хлеб ёсць — соку няма, сок ёсць — хлеба няма. Сцяшк., 583, Навагр.
683. Ёсць хлеб — солі няма, соль ёсць — хлеба няма. Fed., 53.
92 👁