а) Тошчаму жывату і пушынка па нутру. Нос., 164.
629. Галоднаму і пушынка (пушнінка) — малінка. Нос., 26; Сержп., 37.
630. Не спіцца, калі хлябок сніцца. М. Грынблат, 1970, Лаг.
631. Галоднаму асцюлькі (асцюкі) не колюцца. Нос., 26; Дуб., 11; «Зорка»; Янк. М., 30.
632. Галодныя зубы асцюкоў не чуюць. Fed., 360.
633. І ў хлебе ёсць мякіна. Сержп., 53.
634. З мякінай лёгка хадзіць, ды цяжка ногі валачыць. Ляцкий, 13.
635. Ух, ела баба пух, а дзед мякіну; еш, баба, еш, я цябе не пакіну. Крэмнеў.
636. Душка не птушка, мякінаю не адбудзеш. Нос., 40.
637. Мякіна пушыць, а чысты хлеб сушыць. Нос., 82.
638. Хоць чорная папа, ды поўная лапа. І. Курбека, 1961, Докш. 13.9.7.
639. Хлеб дае рогі, а голад ногі. Дуб., Нар., 1.
640. Хлеб і вада — няма галада. Fed., 52.
а) Калі есць хлеб да вада, нету галада. Нос., 63; Fed., 53.
б) Хлеб, соль і вада, то няма галада. Булг., 177.
641. Калі есць хлеб і вада, то не бяда. Czeczot, 110; Шпил., 182; Dybow., 10.
а) Пакуль ёсць хлеб ды вада — гэта не бяда. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15; Сах. Вар.: Зах., 251.
94 👁