549. Шлёп у кашу, толькі бы не ў нашу. Ляцкий, 60.
550. У кашы і хлеб споран. Нос., 19.
551. У яго з кары каша. Шейн, II, 482, Гор. п.
552. Крупка крупку даганяець. Нос., 69; Дуб., 26.
553. Крупіна за крупінай ганяецца з дубінай. Ляцкий, 18; Pietk., 375; Раст., 50.
554. Крупа крупу гоніць, аж шыю ломіць. Fed., 153.
555. Не будзе з гэтых круп мукі. Fed., 154.
556. У пустую бочку сколькі не бі, дык масла не будзе. А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15.
557. І кваску не зробіш з пяску. Сержп., 121. Вар.: Добр., Смол., 79.
558. Таўкач муку пакажаць. Нос., 162.
559. Шылам кашы не схваціць. 1961, Брасл. 13.9.5.
560. Звастрыўся на шыла, а шылам патакі не хваціш. Нос., 48.
561. Пазірай да аблізвайся. Сержп., 73.
562. Нюхай, да не рухай. Нос., 116; Дуб., 42; Fed., 203.
563. Прыйшлі вестачкі, што хочацца естачкі. Рапан., 53.
564. Спадзяваўся дзед на мёд, ды не еўшы спаць лёг. Шейн, II, 481. Вар.: Dybow., 18; Ляцкий, 42; Fed., 182.
а) Надзеяўся дзед на мёд, ажно і без вады спаць лёг. Ляцкий, 22.
96 👁