Прыказкі і прымаўкі (1976). Кніга 1. М. Я. Грынблат

 ◀  / 560  ▶ 
Каля рота мычыцца, да ў рот не пападаець. Нос, 66. 534. Ад крупені дзеці падурнелі, а не стала круп — i сам татка зрабіўся глуп. Дуб., 3. Вар.: Нос, 122. 535. Жытка наша — ні кулеш, ні каша. Сержп., 70. 536. Гора наша, што пуста каша. Сержп., 25. 537. Гора наша — аржаная каша; з'еу бы i такой, да няма ніякой. Нос, 27; Р. Шыцік, 1961, Дувр. 13.9.61. 538. Бабовая каша — не голад. Ляцкий, 3. а) Не голад, дзеткі, бабовая каша. Ляцкий, 30. 539. Жменя круп — гэта не каша. Мін.-Мал., 1970, 160, Уздз. 540. Каша — пацеха наша. Dybów., 12; Ляцкий, 17; Fed., 139. 541. Смачна кашка, ды рабіць цяжка. /. Курбека, 1961, Докш. 13.9.7. 542. Не па-нашаму — ядуць хлеб з кашаю. Сержп., 78. 543. Любая кашка з маслам смашна. М. Грынолат, 1974, Ва~ лож. 8.74.82. 544. Каша — разганіха наша. Дуб., 29; Нос, 60. 545. После кашы прыварку няма. Сержп., 36. 546. Пасля кашы нету пашы. А. Емялъянау, 1971, Слон. а) Па кашы няма пашы. Fed., 139. 547. Пасля кашы б'юць у зашый. Нос, 134; Дуб., 46. 548. Гора было ваша, што перапрэушы была каша, — цяпер бы з'елі i такой, да няма ніякой. Ляцкий, 8. 15. Зак
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бюць, грынблат, зелі, зеу
13 👁
 ◀  / 560  ▶