501. Ешце, дзеткі, крупеня тлусценькая: два яечкі варыліся. Сем.
502. У печы гарыць, як у пана, а варыцца, як у цыгана. Янк. М., 28. Вар.: Добр., Смол., 78.
503. Што па тэй чэсці, калі нечага есці. Нос., 189; Сержп., 23.
504. Благая чэсць, калі нечага есць. Сержп., 37.
505. Відзіць то бог, ад чаго жывот засох. Ром., Зап., I, 216.
506. Парожня ложка нікому не міла. Fed., 172.
507. У месце жыць весяло, толькі есці нечаго. Fed., 185.
508. Не ў россыць есць, як няма чаго. Fed., 130.
509. Ні з'есці, ні спіць, ні харашо схадзіць. Fed., 130.
510. Жар гарыць, вада кіпіць, толькі няма чаго варыць. Ляцкий, 11; І. Цішчанка, 1969, Слаўг. 8.2.21.
а) Сонейка гарыць, кроў кіпіць, ды няма чаго варыць. Сержп., 65.
б) Сонца гарыць, у грудзях кіпіць, да нечага варыць. Сержп., 65.
511. У агародзе шмат, а варыць нечага, брат. Сержп., 26.
а) У гародзе многа, а варыць нічога. Ляцкий, 47.
512. Дажыліся нашы браты: ні хлеба, ні хаты. Я. Касач, 1966, Дзятл. 13.10.26.
513. Хоць вазьмі ды зубы на паліцу палажы. Pietk., 352.
514. У агародзе мак, а ў гаршку так. Сержп., 26.
515. Ёсцека макацёр, да мак не спор. Шпил., 180.
92 👁