а) Ні мукі пылінкі, ні солі драбінкі, ні гарэлкі расінкі. Нос., 112.
486. Худа жыць пры бязлесіцы, а яшчэ хужы пры бясхлебіцы. Нос., Слов., 21.
487. Няма ані цыбулькі, ані ўкрышыць ува што. Fed., 59.
488. Ані пык, ні ў зуб калапнуць. Крэмнеў.
489. Ні бобу каробу, ні гароху троху. Дуб., 38.
490. Хрэн ды рэдзька, ды й то было рэдка. Сцяшк., 613, Смарг.
491. Ні скарынкі, ні сланінкі. Fed., 279.
492. Ні ў мяшку, ні ў гаршку. Сержп., 24; Рапан., 51.
493. Няма і на лякарства. Fed., 161.
494. Відзіць бядняк малако, ды рыла ў яго каратко. «Кр.»
495. Усё з'еў і зубоў не пагрэў. Ляцкий, 51; Сержп., 37.
496. Дагуляліся гулякі: няма хлеба і табакі. А. Фядосік, 1959, Капатк. 8.1.44.
497. Салому сячэ, пірагі пячэ, сенам падмазвае. Fed., 235.
498. Прыйшлі важныя весці: няма чаго есці. Рапан., 53.
499. Аці, аці, да нечага даці. Нос., 3; Сержп., 7.
а) Аці, аці, няма ўжо чаго даці. Fed., 72.
б) Не за што сказаць аці, калі няма чаго ў рот узяці. Нос., 98.
500. Сем раз еў, але і разу за сталом не сядзеў. Fed., 130.
92 👁