443. Чалавек галодны да нічога не згодны (не годны). Dybow., 7; Fed., 61. 444. Галодны як шалёны: то кладзе паклоны, то праклёны. Сержп., 37. 445. Няма страшней, як сыты сабака да галодны чалавек. Сержп., 37. 446. Галодны й кія не баіцца. Сержп., 37. 447. Галоднаму і ў галаву нішто не ідзе. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29. 448. Галоднаму хлеб на ўме. Fed., 102; Pietk., 320. а) Галоднаму хлеб у галаве. Л. Малаш, 1969, Докш. 8.2.22. 449. Што каму на ўме, а галоднаму хлеб. Fed., 102. а) Каму што, а галоднаму хлеб. Дразд. 450. Галоднай куме хлеб на ўме. Tyszk., 432; Нос., 26; Fed., 156; Pietk., 327; Дразд. а) Дурной куме ўсё хлеб на ўме. Добр., Смол., 16. б) Галоднай куме пірагі на вуме. М. Бандарэнка, 1966, Маз. 13.3.29. в) Галоднай куме сала на ўме. Л. Царанкоў, 1960, Касц. 13.9.2. 451. Галоднаму на ўме хлеб, а п'янаму хмель. Нос., 26. 452. Такі галодны, што сабаку з'еў бы. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29. 453. Хоць воўна, абы кішка поўна. Ром., Бел., I, 313; Pietk., 351; 1961, Рэч. 13.9.5. а) Не глядзі, кума, што воўна, абы кішка поўна. Л. Стаўровіч, 1957, Рэч. 13.3.29.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
110 👁