ХАРЧАВАННЕ 430. Голад астрэй мечы. А. Гурскі, 1960, Сір. 8.1.51. 431. Голад не цётка. Сержп., 37; Мяц., 56, Клец.; А. Русіновіч, 1954, Светл. 13.3.29; Дразд. 432. Голад не цётка, з'есць, што папала. Нос., 26; Дуб., 10; Fed., 111. Вар.: Pietk., 370. а) Голад не цётка, паглядзяць ды з'ядзяць. Г. Прытычанка, 1960, Карм. 13.3.29. 433. Голад не дзядзіна, з'ясі і крадзена. Ром., Бел., I, 292. 434. Голад не свой брат. Ляцкий, 8. 435. Голад і лжэць і крадзець. Нос., 26. Вар.: Добр., Смол., 80. а) Голад і лгар і злодзей. Fed., 111. 436. Голад крадзе і мусіць. Kolb., 472, Пін. п. 437. Голад — найлепшы кухар. 1961, Брасл. 13.9.5. 438. Няма лепшае навукі, як голад. Сержп., 37. 439. Голад у свет гоніць. Сцяшк., 585, Гродз. 440. Голад гоніць на холад. Сержп., 37. 441. Возьме голад — паявіцца голас. Ром., Зап., I, 215. 442. Лепшы доўгі голад, як кароткі. Fed., 111.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
101 👁