393. У бальшом даму чаго не хвацісь, то нет. Ром., Зап., I, 215.
394. Старое — то завала ў хаце, але без яго занадта многа прастору. Fed., 290.
395. Дома добрая пасцель і салома. М. Мельнічэнка, 1950, Гом. 13.3.29.
396. Свая салома мякчэй чужой пярыны. І. Цішчанка, 1969, Слаўг. 8.2.21.
397. І на мулкам выспішся, калі спаць хочацца. Нос., 56.
398. Пусткаю хата смярдзіць. Fed., 50.
399. На сем двор адзін тапор. Сах.; Добр., Смол., 9.
400. На сем двор адзін тапор: адзін рубіць, а шэсцера ў кулак трубяць. Нос., 88.
401. Узяў тапор, вазьмі ж і тапарышча. Ром., Зап., I, 215.
402. Дома ашмёткам шчы хлябаець, а ложкі не маець. Добр., Смол., 10.
403. Чым гаршчок накіпіць, тым кажна страва смярдзіць. Fed., 105.
404. Чым гаршчок нацягне новы, то тым і да старасці смярдзіць. Fed., 105.
405. Пасуда чыстату любіць. Добр., Смол., 24.
406. Хоць мал гаршчок, да мяса варыць. Ром., Зап., III, 235.
407. Чым бочку налілі новую, то і згніе, а тым смярдзіць. Fed., 32.
102 👁