а) Ад цяплосці не гнуцца госці. Fed., 58.
б) Ад цяпла косці не баляць. Т. Багдзевіч, 1965, Шчуч. 13.10.6.
381. Хоць у пеклі, абы ў цеплі. Fed., 58.
382. Яшчэ то не пекла, калі так цёпла. Fed., 232.
383. Параных не бачылі, а мерзлых часта. Дуб., 51.
а) Паранага не відзелі мертвяца, а мерзлага часта. Крэмнеў.
384. Ад цеплыні цела млее, ад холаду свяжэе. Сержп., 80.
385. Куравая хатка дыму не баіцца. В. Калюк, 1965, Навагр. 13.9.6.
386. Шмат дыму — мала пылу. М. Дуброўскі, 1956, Лельч. 13.3.29.
387. Зімна ў хаце, хоць ваўкі ганяй. Fed., 356.
388. Надвор'я нечага тапіць. Нос., 84.
389. Там у Саўкі печкі і лаўкі. Сержп., 35.
а) Ён там і днюе і начуе: там яго і печкі і лаўкі. Ляцкий, 11.
390. У Саўкі смаляныя лаўкі. Сержп., 35.
391. На сваёй лаве ніхто не скажа: адсунься. Fed., 170.
392. Хата рагата, на каждым рагу найдзеш работу. Нос., Слов., 565; Дуб., 68.
а) Хата рагата, дзела ў ёй шмат. Сержп., 52. Вар.: Добр., Смол., 128.
б) Хата рагата: усяго многа нада. Ляцкий, 53.
90 👁