367. Добраму чалавечку добра і ў запечку. М. Гваздзёў, 1960, Рэч. 8.1.58. 368. Ці на малую, ці на вялікую перапечку, а ўсё палі печку. Fed., 231. 369. І ў старой печы агонь [добра] гарыць. Нос., 54; Fed., 231. 370. У старой печы чэрці паляць. Дуб., Нар., 1; Fed., 231; Pietk., 335. 371. Печ не кабыла, што кінуў, то не пакіне. А. Карэнка, 1965, Дзятл. 13.10.26. 372. Печчу абуха не перабіць. Ryp., 215. 373. Топіцца жарка, а гаршкоў не відаць. Ляцкий, 45. 374. Не печ корміць, а рукі. Янк. М., 107. 375. Паджога згарэла, а дроў не затлела. Ляцкий, 32. 376. За панам агонь распальвалі жарам. В. Скідан, 1970, Астр. 8.2.32. 377. З аднаго дупла і холаду і цяпла. Pietk., 318. 378. Запаліўшы свечку, пайду па запечку. Fed., 307. 379. Пар[а] касцей не ломіць. Tyszk., 431; Нос., 125; Ляцкий, 34; Fed., 220; Pietk., 334; Ром., Бел., I, 306; А. Махнач, 1952, Уздз. 13.10.15. а) Цяпло касці не ломіць. А. Ліс, 1954, Смарг. б) Пара касцей не ломіць, гушча дзяцей не разганяе. М. Шлык, 1969, Зельв. 380. Ад цяплосці не баляць косці. Нос., 123; Дуб., 4; Сержп., 55.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
104 👁